Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-як-спакайней

Янка Сіпакоў — Як спакайней?

Прытча пра доктара, якога тройчы выклікалі ў раён. І кожны раз « зычлівы чалавек у строгай форме» настойліва прапаноўваў доктару зброю — наган. І даводзіў, што « ў нас тут неспакойна, страляюць», што з наганам « будзе спакайней»: «Наган — сябра чалавека. Абароніць ад любога. Усяго толькі націсніце на курок…».
Доктар як мог тройчы адмаўляўся ад зброі. Даводзіў, што яго ворагі — хваробы, мікробы, бацылы, вірусы, з якімі патронамі змагацца немагчыма. Другі раз ён даводзіў « чалавеку ў форме», што « зброя — гэта заўсёды громаадвод: яна прыцягвае да сябе зброю», бо куля шукае кулю.
Двойчы трое ўзброеных бандытаў у « густым і цёмным лесе » абшуквалі доктара, калі ён вяртаўся з раёна ў вёску, дзе знаходзіўся яго фельчарска-акушэрскі пункт. Не знайшоўшы зброі, бандыты злаваліся, але адпускалі яго, папярэдзіўшы, каб нікому пра гэта не расказваў.
Трэці раз, абшукваючы доктара, старшы бандыт раззлаваўся: «І на гэты раз не ўзяў, сволач!» Прысуд быў кароткі : у расход.
Аднак старшы вырашыў зрабіць гэта «з выдумкай»: яго зброя (наган) супраць «зброі » ўпартага доктара — медыцынскага дыпламата: « Абараняйся, доктар!» — крыкнуў старшы бандыт і стрэліў амаль ва ўпор. Але адбыўся цуд: доктар паспеў засланіцца дыпламатам. Куля, прабіўшы вечка, ударылася ў штосьці жалезнае, можа, у стэтаскоп, зрыкашэціла і толькі чыркнула яго па плячы.
«Значыць, твая зброя мацнейшая, — разгублена сказаў старшы і загадаў падначаленым: — Няхай жыве!»
Доктар ішоў дадому і думаў, што « добразычлівец» у строгай форме, канечне ж, быў заадно з бандытамі. Здавалася, што ўсё гэта адбылося не з ім, а з кім іншым. І зразумеў, што не было б у яго ні другога, ні трэцяга разу, калі б у той свой першы прыход у раён згадзіўся ўзяць наган.

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki