творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-трыялет-гадоў
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Трыялет гадоў
Па беражку гадоў сваіх ідзём –
Якая гэта крохкая сцяжынка!
Пад намі, чуеш, крышацца ільдзінкі –
Па беражку гадоў сваіх ідзём.
I дні, як тыя ж крохкія ільдзінкі,
Ламаюцца ў халодны вадаём…
Па беражку гадоў сваіх ідзём –
Якая гэта крохкая сцяжынка!
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-трыялет-гадоў.1755963927.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin