творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-санет-кахання
Янка Сіпакоў — Санет кахання
Чаго саромецца, – ты у маім санеце,
Як у аазісе закінутым, адна,
Надзейна ахаваная штодня
Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.
Ты мне здалёк, каханая, відна
На беразе нясходжанага лета.
Адзенне ўсё тваё – вяночак з кветак
На галаве, нібыта цішыня.
О ява маіх вечных летуценняў,
Не трэба лепшага табе адзення!
І я заўсёды буду берагчы
Тваю цнатлівасць светлую аддана.
Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,
Ў маім санеце беражна схавана.
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-санет-кахання.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin