Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх

Янка Купала — Для зямлі прадзедаў маіх...

Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,
Не патраплю нічога жалець на свеце,
На свет цэлы гатоў твой прыгон апеці
І ўзнясці пасад на магілішчах тваіх.

Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці
І карону сплесці з сонца, зор залатых,-
На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг
Заяснела ты ў цяжка дабытым цвеце.

За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе
З крыўдай той, што цярпіш ад людзей і Бога,
Ад чужынца і ад сына свайго сляпога…

Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе…
І за гэта толькі прашу, малю цябе:
Не гані ты мяне ад свайго парога.

1912

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki