творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-мова
Янка Сіпакоў — Мова
Бывае,
спатрэбіцца ўзімку
Промень, не злоўлены летам,
Бывае,
што мала пахаў
У моры травінак і красак,
Бывае,
не хопіць колераў
У вясновым квяцістым разліве,
Бывае,
так мала гукаў
Чуецца ў моры лесу,
Бывае,
не радуюць песні
Мора крылатага птушак –
Тады я іду да цябе,
Мой акіян вялікі,
У які ўсе моры ўпадаюць, –
Мая адзіная
мова!
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія/Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-мова.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin