творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-ляжаць-на-далоні-зерні
Янка Сіпакоў — Ляжаць на далоні зерні...
Ляжаць на далоні зерні…
Не верне зямля іх?.. Ці верне?..
Чысценькія такія,
Дагледжаныя і сухія;
Іх аддаваць страшліва
Нават зямлі ўрадлівай.
А што, калі сонца не знойдзе
I промень воддаль іх пройдзе?..
А што, як у цёмных нетрах
Не хопіць для іх паветра?..
I яны, нібы рыба на беразе,
Задыхнуцца ў раллі?..
Не верыце?
I не верце, бо нават у жменях,
Як жывыя, варушацца зерні
I ў пальцы дзяўбуць расткамі –
У руках прарастаюць самі…
Расшчапіце хутчэй далоні –
Не трымайце жыццё ў палоне!
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-ляжаць-на-далоні-зерні.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin