Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-жыццё

Янка Сіпакоў — Жыццё

Ціша над лугам такая,
Як птушка ў гняздзечку жыве.
Сонечны промень шукае
Штосьці ў зялёнай траве.

Краскі, бы гронкі салюта,
Святочна ўзлятаюць з зямлі.
Пахне і мята, і рута,
Гудуць клапатліва чмялі.

Вецер ласкавым павевам
Перабірае лісты.
Чутна, як дыхаюць дрэвы
I размаўляюць кусты.

Птушкі смяюцца і дзеці –
А смех іх шчаслівы такі!
Над імі – чысцейшы на свеце
Незамутнёны блакіт.

На лузе, нібыта на свяце,
Стаю ў неспатольнай любві…
Як боязна ўсё гэта страціць,
Як страшна ўсё гэта згубіць.

I быццам дзіця, гэтаксама
Ў здзіўленні гляджу на траву:
– Як рады, як рады я, мама,
Што проста на свеце жыву!

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жыццё.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki