творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-дружа-мой
Янка Сіпакоў — Дружа мой!..
Дружа мой!
Хочаш,
Я падарую табе
Самае-самае дарагое,
Што помню?
Я падарую табе
Ручавінку дыму
Над маёю роднаю вёскаю,
Над маёю ціхаю хатаю,
Над нашым шаноўным комінам,
Бруйку дыму,
Якую я берагу з дзяцінства
I якая пахне і сёння мне
Толькі што спечаным
Хлебам…
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-дружа-мой.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin