Янка Сіпакоў — Дзе нам баліць, там і душа...

Дзе нам баліць, там і душа:
З душы ўвесь чалавек сабраны.
Мы адкрываем нечакана –
Дзе нам баліць, там і душа.
Таму чым большая душа, –
Даўжэй шчымяць і ныюць раны…
Дзе нам баліць, там і душа:
З душы ўвесь чалавек сабраны.

Падобныя старонкі