Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-ваўчыца-ў-звярынцы

Янка Сіпакоў — Ваўчыца ў звярынцы

Нялёгка з пушчай вольнай разлучыцца
I апынуцца ў цеснакутай клетцы…
Кідаецца ва ўсе бакі ваўчыца
I на свабоду вырвацца імкнецца.

Ды сталь крышыць – замала ў яе сілы.
Яна прылегла ціхенька ў знямозе.
Прылегла… I, тужлівая, завыла
Па ваўчанятах родных, па бярлозе.

Кранаў за сэрца голас яе слабы,
Хоць ён і з пашчы воўчае выходзіў.
Яна ж праз краты высунула лапы –
Хай хоць яны пабудуць на свабодзе.

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-ваўчыца-ў-звярынцы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki