Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-адгукніся

Янка Сіпакоў — Адгукніся...

Адгукніся
На стук у акно асцярожны;
Дай вады,
Калі просіць яе падарожны;
Абагрэй,
Калі той скарчанеў на марозе;
Накармі,
Калі доўга не еў у дарозе.
Ды не вер,
Калі вораг прыкінецца братам;
Не маўчы,
Калі смерць напаўняе гарматы;
Не чакай,
Каб цябе закавалі ў кайданы;
Не даруй
Ні за здзек,

ні за гвалт,

ні за раны!

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-адгукніся.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki