Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-сонцу

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Сонцу

Ой ты, маё сонца,
Як жа свеціш ясна!
Дзе ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?

Як я ў малалецтве
Радасці не ведаў,
Як за мной пляліся
Бяда, гора следам.

Як бацьку хаваў я,
Выбітага з сілаў,
Як яго магілу
Паводка размыла.

Як ішоў маркотны,
Не знаўшы дарогі,
Абіваць з паклонам
Панскія парогі.

Як у адзіноцтве
Бадзяўся па свеце,
Як моладасць згібла
У самым расцвеце.

Ой ты, маё сонца,
Як жа свеціш ясна!
Дзе ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?

1935

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-сонцу.1755963923.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki