Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-меч

Уладзімір Жылка — Меч

Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай,
Аручы прадзедаў вузкі загон.
Вясёлым звонам аказаўся ён,
Калі чапіў канцом майго нарога.

Абцёр набожна йржу часу благога,
І заблішчаў старых стагоддзяў сон,
І надпіс на клінку, нібы закон, -
«Дарэшты бой!» - зірнуў загадам строга.

І вось няма нясмеласці, разваг.
Для сэрца вернага - чужынцам страх:
Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры!

Я з грамадой іду па шчасце нам.
Мой меч зіхціць, непераможны, востры.
Змагуся сам - дык сотням перадам!

1924

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki