творы:янка-золак:янка-золак-цвет-вішні
Гэта старая версія дакумента!
Янка Золак — Цвет вішні
Цвет вішні бела-ружаваты
Глядзіцца ў нашае вакно
Й нібы гаворыць, што даўно
Вясна ўжо ходзіць каля хаты.
Твае смяюцца вачаняты
I грэюць сэрца мне ізноў.
Цвет вішні бела-ружаваты
Глядзіцца ў нашае вакно.
Жаўрук спявае, як наняты,
Яго ў паднеб’і не відно,
Ды спеў яго такі багаты!
П’яніць мяне, нібы віно,
Цвет вішні бела-ружаваты.
20 красавіка 1992 г.
Падобныя старонкі
- рандэль
- янка-золак
творы/янка-золак/янка-золак-цвет-вішні.1755963921.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin