Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-божа-ўсяўладны

Гэта старая версія дакумента!


Янка Золак — Божа Ўсяўладны

(Малітва)

Музыка Міколы Равенскага


О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце!

Цябе, Божа, молім у спеве сугучным:
З’яві сваю добрую волю!
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пайшлі нам шчаслівую долю!

Мы – дзеці твае, мы з пакораю просім:
Пазбаў нас ад цяжкае мукі!
Мы лёс Беларусі і наш лёс прыносім
Табе ў справядлівыя рукі.

О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце.

Жнівень 1946 г.

Падобныя старонкі

творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны.1755963920.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki