творы:янка-журба:янка-журба-санет-я-помню-сад-у-срэбраным
Янка Журба — Санет (Я помню сад у срэбраным уборы...)
Я помню сад у срэбраным уборы…
Паміж красуючых духмяных дрэў
Стаяла ты – ўся ў белым. Сад шумеў.
У цьмяным небе замігцелі зоры.
Тужліва пазіралі твае вочы.
Я ведаў – ты аб нечым сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала.
Квяцісты сад хаваўся ў полаг ночы.
Я падышоў к табе між белых дрэў.
Ноч ціхая над садам панавала.
Твой сум уцешыць словам я хацеў…
I голас мой ад болю анямеў,
Бо ты са мной таксама сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала..
1913
Падобныя старонкі
творы/янка-журба/янка-журба-санет-я-помню-сад-у-срэбраным.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin