Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-наша-ёлка

Янка Журба — Наша ёлка

У школьным клубе ёлка
Прыгожая стаіць:
Красою пышнай вабіць,
Уся аж зіхаціць.

Высока на галінцы
Вавёрачка сядзіць,
Трымае ў лапках шышку,
Што золатам блішчыць.

Спыніўся каля ёлкі
Калматы звер-мядзведзь,
Нібы на сонцы хоча
Сваю спіну пагрэць.

Вунь заяц палахлівы
Пад ёлачку бяжыць,
А хітрая лісіца
Услед яму глядзіць.

Прыгожыя тут птушкі
I рыбкі мільгацяць,
I грушы, і цукеркі,
I яблыкі вісяць.

З галінак парашуты
Спускаюцца на дол,
А вунь і самалёты
Ўзляцелі аж пад столь.

Развесістая ёлка
Красою зіхаціць,
А ў самым версе зорка
Чырвоная гарыць.

Падобныя старонкі

творы/янка-журба/янка-журба-наша-ёлка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki