творы:янка-журба:янка-журба-вясна-ідзе
Янка Журба — Вясна ідзе
Ізноў заблішчэлі
Праменні вясны,
К жыццю заклікаюць
Прыроду яны.
Ад цяжкага сну
Ачуняла зямля,
I свежым паветрам
Дыхнула ралля.
Ліецца пад небам
Спеў-звон жаўрука;
Цудоўную казку
Гамоніць рака.
Падобныя старонкі
творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin