Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-зажурыўся-лес-шумлівы

Янка Журба — Зажурыўся лес шумлівы...

Зажурыўся лес шумлівы,
Дрэвы жаласна шумяць.
На галінках, на сучочках
Зоркі-кропелькі вісяць.

Не шчабечуць ужо болей
Птушкі звонкія ў палях,
I не лётаюць вясёла
Матылёчкі на лугах.

Няма кветачак у полі,
Не красуе васілёк,
I не ззяе пазалотай
Поле жытняе здалёк…

Не журыцеся вы, дзеткі,
Зноў к нам вернецца вясна,
Зноў цяпло, святло і кветкі
Прынясе з сабой яна.

1923

Падобныя старонкі

творы/янка-журба/янка-журба-зажурыўся-лес-шумлівы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki