Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-дзяўчынка-і-кветкі

Янка Журба — Дзяўчынка і кветкі

Кветачкі сінія,
Як май, прыгожыя

Вясной раджаліся,
Ў расе купаліся.

Усходзіць сонейка,
Заходзіць сонейка –

Пялёсткі сінія
Расою іскрацца.

Во пчолка звонкая
Хінецца к венчыку;

Ўвесь дзень праменісты
Збірае мёд яна.

Вось матылёк мільгнуў
Сняжынкай белаю;

Яму тут весела
У ззянні сонечным.

Прыйшла дзяўчынка ў луг,
Прыйшла маленькая,

Нарвала кветак шмат
Рукой рупліваю.

Яна спляла сабе
Вянок прыгожанькі,

Пайшла па полі з ім
З вясёлай песняю:

«Кветачкі сінія,
Як май, прыгожыя

Вясной раджаліся,
У расе купаліся…»

Падобныя старонкі

творы/янка-журба/янка-журба-дзяўчынка-і-кветкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 14:31 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki