Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:змітрок-бядуля:змітрок-бядуля-кветка

Змітрок Бядуля — Кветка

Апусцілася вясна на зямельку, сонейка падагрэла грудзі зямельчыны, і за выганам на мяжы кветка радзілася. Ноччу чыстая раса купала яе ды няньчыла; з блізкай вярбы салоўка ёй алелуя пяяў; удзень праменні сонейка фарбавалі яе ды грэлі. Зрабілася кветка нейкай дзіўнай цацачкай сваімі разнаколернымі ляпёсткамі.
Нагнаўся араты быкамі сваімі, затуманіў люльку сваю і зараз бруднымі атопкамі гыц на кволую кветку, на дзіцянё блакітнага неба…
І быццам не было яе на мяжы ля выгана…
…………………………………………………………………………………………………………….
Чалавеча ! На манер песні здатнее мне гаварыць з табою. Ці дагадаўся ты, што гэта толькі малюнак паўночных думак тваіх?.. сон душы тваёй?.. калі твая душа пасля гуку мінуўшага дня заплавала ў хвалях яснага супакою, калі зажадала яна нешта таемнага, незвычайнага, і, быццам кветка, быццам голуб белы, над ёй святочнасць запанавала, ты зямной бруднай карыснасцю сваёй затаптаў, знішчыў тыя кволыя расліны неба, і быццам не радзілася кветка ў душы тваёй…
………………………………………………………………………………………………………………
Чалавеча ! Шкада мне цябе…

Падобныя старонкі

творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-кветка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki