творы:янка-журба:янка-журба-восень
Янка Журба — Восень
Шумяць па-асенняму
Пушча і бор,
На дрэвах, кустах –
Залацісты убор.
Заможная восень
Прыйшла у калгас,
Дарамі багатымі
Радуе нас.
На полі калгасным
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава
На ўвесь родны край.
Падобныя старонкі
творы/янка-журба/янка-журба-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin