Па дарозе дамоў за невялікім пагорачкам, у лагчынцы, убачыў ладную чародку маладзенькіх дубкоў. Раслі яны адзін каля аднаго зусім блізенька, і налічыў я іх ажно дваццаць шэсць штук. «Адкуль яны ўзяліся тут? Паблізу ж дуба няма!» – міжволі варухнулася ў галаве думка.
У рэшце рэшт датумкаў: мабыць, сойкі сюды жалуды прынеслі. Гэта ж яны ды яшчэ вавёркі хаваюць на зіму жалуды ў лясны падсціл!..