творы:язэп-пушча:язэп-пушча-вясна
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Вясна
Прыбег прамень, ад сонца ясны веснік,
I абвясціў людзям: вясна ідзе!
Выходжу я сустрэць красуню песняй
I прывітаць той песняю людзей.
Не першы раз выходжу на спатканне,
I гэтак верыць хочацца вясне.
Ў грудзях жыве вялікае каханне,
Ў якім прызнацца ўсё ніяк не смеў.
Кахаю моцна, горача, праўдзіва
I песню запяваю ля крыніц,
Хай вецер веснавы над ёй шуміць.
Красуй, вясна, як і мая Радзіма!
Вясёлкаю стаіш ты уваччу, –
З табой і для цябе я жыць хачу.
1957 г.
Падобныя старонкі
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-вясна.1755963910.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin