Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-вясна

Язэп Пушча — Вясна

Прыбег прамень, ад сонца ясны веснік,
I абвясціў людзям: вясна ідзе!
Выходжу я сустрэць красуню песняй
I прывітаць той песняю людзей.

Не першы раз выходжу на спатканне,
I гэтак верыць хочацца вясне.
Ў грудзях жыве вялікае каханне,
Ў якім прызнацца ўсё ніяк не смеў.

Кахаю моцна, горача, праўдзіва
I песню запяваю ля крыніц,
Хай вецер веснавы над ёй шуміць.

Красуй, вясна, як і мая Радзіма!
Вясёлкаю стаіш ты уваччу, –
З табой і для цябе я жыць хачу.

1957 г.

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-вясна.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki