творы:юрась-свірка:юрась-свірка-ціхая-паэзія
Юрась Свірка — Ціхая паэзія
Люблю я ціхую паэзію,
Дзе не крычаць і не шумяць.
Удумліва, а не гарэзліва
Душу умее высвятляць.
Люблю я ціхую… Разважліва
Яна вядзе душэўны лад.
І слова кожнае узважвае,
Як россып залатых зярнят.
І словы пачуццём яднаюцца:
Іх вывярае дзень пры дні.
Яны пакорна прачынаюцца
І не маўчаць у цішыні.
Здаецца, сам такою дыхаю,
І верна ёй хачу служыць.
Дык хто ж яе абразіў: ціхаю
Назваць таго, хто не крычыць.
Падобныя старонкі
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ціхая-паэзія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin