творы:юрась-свірка:юрась-свірка-хацеў-бы-я
Юрась Свірка — Хацеў бы я...
Хацеў бы я,
Каб ты не забывала,
Што мову я не для сябе бярог.
Хацеў бы я,
Каб так ты размаўляла,
Каб папраўляць цябе ніхто не змог.
Дачка мая,
Хачу, каб шлях кароткі
Да шчасця быў,
Каб ты яго знайшла,
Каб мову ты
Сваіх бацькоў і продкаў,
Як вернасць, як сумленне,
Берагла.
Падобныя старонкі
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-хацеў-бы-я.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin