Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-сняжок

Юрась Свірка — Сняжок

Ён першы раз убачыў снег.
Не знае, што такое.
Ад радасці пабег, пабег.
Гуляе сам з сабою.

Сабачка то ўпадзе на бок,
То пад кусты залезе.
І сам, як беленькі клубок,
Качаецца па снезе.

– Сняжок, сюды! Пушок, сюды!
Сняжок нібы не чуе.
Бяжыць малы абы-куды,
Сляды свае нітуе.

І раптам ён на рукі – скок!
Ледзь мне не скінуў шапку.
– Пагрэйся, беленькі Сняжок,
Пагрэй хоць крышку лапкі.

Калючы шчыплецца мароз.
Сняжка пад курткай грэю.
Там толькі вочкі, толькі нос
Як гузічкі, чарнеюць.

Падобныя старонкі

творы/юрась-свірка/юрась-свірка-сняжок.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki