творы:юрась-свірка:юрась-свірка-разбудзіла-мішку-шышка
Юрась Свірка — Разбудзіла Мішку шышка
Мішка летняю часінай
спаў салодка пад ялінай.
Мішку сніліся маліны
і мядовы гуд пчаліны.
Тут з яліны ўпала шышка,
разбудзіла шышка Мішку.
Мішка з моху ўраз падняўся
і ў маліннік паківаўся.
Падобныя старонкі
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-разбудзіла-мішку-шышка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin