Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-не-рашаецца-задача

Юрась Свірка — Не рашаецца задача

– У талерцы, глянь, якія
слівы, сокам наліўныя! –
так дачушцы бацька кажа. –
Палічы ўсе слівы, Глаша.
Адлічыла восем Дашы,
Дзімку – пяць, чатыры – Сашу,
шэсць – Міколку, Галі – тры
і сем сліў – сваёй сястры.
Раздзяліла, як умела,
і талерка апусцела.
А ўсіх сліў злічыць не можа.
Хто ёй, дзеці, дапаможа?

Падобныя старонкі

творы/юрась-свірка/юрась-свірка-не-рашаецца-задача.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki