Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-люты

Юрась Свірка — Люты

Куды ні глянеш – снег і снег,
ад сонца ён іскрыцца.
Тут бачна: заяц полем бег,
а там, дзе гай, – лісіца.

Хаця і блізка ўжо вясна,
але лютуе люты.
Пад снегам рэчка не відна,
і льдом яна закута.

Ужо нядоўга ледзянець
бярозкам на марозе.
Прачнуўся і сапе мядзведзь
у сцішанай бярлозе.

Лес зацярушаны сняжком,
яліны, як папахі.
Сад заінелы за акном,
пад белай коўдрай дахі.

Падобныя старонкі

творы/юрась-свірка/юрась-свірка-люты.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki