Юрась Свірка — З першым снегам

З першым снегам,
З першым снегам!
Зноў на горку вам пара.
З першым снегам,
З першым снегам,
Дзеці нашага двара!

Снегам чыстым,
Лёдам чыстым
Пачынаем кожны год.
Снег бялюткі,
Снег іскрысты.
Як люстэрка, гладкі лёд.

З першым снегам,
З першым снегам,
Не сядзіцца дзетвары.
Звонкім смехам,
Звонкім смехам
Напаўняюцца двары.

З першым снегам,
З першым снегам,
Непаседы-дружбакі!
З лёгкім бегам,
З лёгкім бегам,
Санкі, лыжы і канькі!

Падобныя старонкі