Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-адыходжу-я-ад-вёскі-адыходж

Юрась Свірка — Адыходжу я ад вёскі, адыходжу...

Адыходжу я ад вёскі, адыходжу.
Як падумаю,
Дык сэрца зашчыміць.
Гэту страту адчувае, мусіць, кожны,
Гэта страта, мусіць, кожнаму баліць.

Хоць любоў мая да вёскі не старэе,
Толькі ўсё ж мае гады не там бягуць.
Прыязджаю,
Калі мама прыхварэе
І пляменнікі у армію ідуць.

Для цябе я –
Адыходнік твой нязлоўны,
Прызнаюся табе, вёска, не хлушу…
Заглядаю я у вёску, як у слоўнік,
Каб упэўніцца, што правільна пішу.

Падобныя старонкі

творы/юрась-свірка/юрась-свірка-адыходжу-я-ад-вёскі-адыходж.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki