творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-пчолы-і-труцень
Эдуард Валасевіч — Пчолы і Труцень
На пасецы ў вуллі завёўся Труцень,
хцівы,
Шукальнік лёгкае спажывы.
Мядок ён не збіраў, а мёдам
харчаваўся,
Так атлусцеў, так ён разгадаваўся,
Што на яго аж страх глядзець:
Не Труцень, а Мядзведзь…
Адным ён толькі і займаўся:
Як Пчолы з поля прынясуць узятак,
Ён тут як тут, раскрыўшы прагны
рот,
І смокча свежы мёд
Заўзята.
Тут Пчолы бачаць – справы дрэнь:
Працуеш цэлы дзень,
Гаруеш, дбаеш
І дулю на талерцы маеш.
Гнаць Трутня гэтага ў каршэнь!
І Пчолы на яго рашуча наляцелі,
Аж мэтлахі ад Трутня паляцелі
З вулля на дол.
Калі завёўся труцень у арцелі –
Бярыце прыклад з пчол!
Падобныя старонкі
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-пчолы-і-труцень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin