творы:артур-вольскі:артур-вольскі-пчала
Артур Вольскі — Пчала
Рана-раненька
Пчала
Пакідае вулей,
Заспявала – загула,
Каб усе пачулі:
– Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я без справы
Не сяджу,
Жу-у!
Палячу я
На лужок,
Потым –
На палетак.
І збяру
Духмяны сок
Самых лепшых кветак.
Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я над кветкамі
Кружу,
Жу-у!
Панясу яго
Да сот,
Адпачну
Ля лёткі.
Пакаштуюць
Дзеці мёд,
Скажуць:
– Ну й салодкі!
Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я падзяку
Заслужу,
Жу-у!
Падобныя старонкі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пчала.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin