Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-залатая-рыбка

Эдуард Валасевіч — Залатая рыбка

На беразе рачулкі, а не мора
Узняўся гмах пад шыльдай «Рыбкантора»…
Пацела тут нямала малайцоў –
З дзесятак радавых пісцоў
І машыністак столькі ж стракатала,
Ну, а вышэй начальства засядала:
Загадчык па засолцы селядцоў,
Загадчык па здабычы мух і іншае прынады,
Загадчык па рамонту рыбалоўнае прылады,
Загадчык планавання лову,
Загадчык перспектывы клёву.
Дзядзькі, як на падбор!
І ўрэшце, нібы недарэчы,
Сухенькі, сівы, вузкаплечы
Рыбак дзед Міканор…
Рыпелі пёркі ды хадзілі ручкі
У дні авансаў і палучкі.
Па рангу кожны меў і прагрэсіўку, і аклад
Дзед задаволен, рад і апарат!
Трымаў дзед вуду ды насмоктваў піпку,
Цягаў з вады малую рыбку.
І рыбку не абы-якую –
Залатую!

Мне скажуць: казачка старая!
На жаль, жыве, не памірае…

Падобныя старонкі

творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-залатая-рыбка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki