творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-загар
Эдуард Валасевіч — Загар
І праўду кажуць: добрага патроху.
Перастараешся – і справа дрэнь…
Прыспічыла Цімоху
На сонцы смажыцца ўвесь дзень.
Памлець, пагрэцца любата такая,
Здаецца б, тут да вечара заснуў,
То левы бок ён падпякае,
То выцягнецца на спіну.
– Кашулю нацягні, схавайся ў цянёк,
А то ў бальніцу трапіш, галубок! –
Добразычліва хтось засцерагае, –
Благія з сонцам жарты…
Цімох і ўвагі не звяртае!
Маўляў: «Нікога слухаць мне не варта…»
Пот коціцца з Цімоха градам,
Ужо не ўзяцца за плячук,
Ну, а хлапчук
Бязмежна рады:
– Вось загару, што чорны жук!
Хварэў Цімошка тыдзепь
цэлы,
Пакуль загар зрабіўся белым…
Падобныя старонкі
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-загар.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin