Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-тэрцыны

Эдуард Акулін — Тэрцыны

Каб я аднойчы не спаткаў Вас,
ці так бы прагнуў зараз жыць…
Ці так бы іншую кахаў я?..
У беззвароцце час бяжыць.
Што марна варушыць былое
і над нішчымным варажыць…
Магло б ці здарыцца такое?
Ці меў бы шчасце кожны з нас,
калі б асенняю парою
аднойчы не спаткаў я Вас?

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-тэрцыны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki