творы:алесь-салавей:алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп
Алесь Салавей — О не, ня цёмным воблакам шпакі...
(Паводле Дантэ)
О не, ня цёмным воблакам шпакі
лятуць, калі зіма ў марозных путах
ідзе насустрач – а на ўсе бакі
нясуць вятры плямя навалаў лютых;
надзеі лепшага ў нябыт пайшлі –
і не ўсміхаецца жыццё ў пакутах!
О не, ня жальным крыкам жураўлі
трывожаць супакой высі празорнай, –
а ўзнятыя вятрамі ад зямлі
натоўпы хмар. Штодня – ўсё горай, горай…
1943
Падобныя старонкі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin