творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-туюгі
Эдуард Акулін — Туюгі
*
Паўднёвае сонца лавінай з гары
сцякала. Ты мовіла: – Любы, згарым,
і першай сігнула насустрач абвалу
снапоў залатых, што ліліся згары.
*
Нялюбай цела – вабнасць-чары –
я піў да дна світальнай чарай…
Ды дзень падкраўся, нібы кара,
за грэх астатні янычара.
*
Слодыч слоў не бяру на веру.
Словы – рэха нязбытных сноў…
Хоць каханне – нішто без Веры,
ды я ў шчасце наноў – не веру.
*
У абдымках цябе не душу…
Не дару пацалункаў каралі.
А парфумай пачуццяў душу
я тваю незмушона душу.
Падобныя старонкі
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-туюгі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin