Эдуард Акулін — Асенні рытурнэль

Верасень
залеў самлелых верадам
тушыць лета жар, рассыпаны па
верасе

На кастрах
з бульбоўніку і лісця
грэе пальцы золкія кастрычнік.

Лістапад
птушыную блакаду
сіліцца прарваць паміж прысадаў.

Падобныя старонкі