Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-чаму-ў-трывозе-дзед-мароз

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Чаму ў трывозе Дзед Мароз?

Закружыўся верталёт
Над узлескам, над палянай.
Прызямліўся Дзед-пілот,
На паляну з жахам глянуў.

– Як змяніўся гэты бор!
Быў ён весні, чысты, звонкі.
Ад сініц сінеў прастор,
I свяціліся сасонкі.

I на Поўначы я сніў,
Як скакала тут вавёрка,
Дзяцел шышкі ёй насіў
На вячэру адвячоркам.

Я да вас вярнуўся зноў
З першым інеем, з парошай.
Толькі знаку не знайшоў
Ад мясціны той прыгожай…

Пазірае Дзед Мароз
З-пад заснежанай вушанкі:
– Не паляна – смецця воз!
Тут абноскі, там бляшанкі.

I якія дзікуны
Тут улетку бушавалі?
Лапак елкі і сасны
Для кастроў не шкадавалі…

Я ж хачу, каб на зямлі
Нават самыя малыя
Шанавалі, бераглі
Нашы радасці лясныя.

Не чапалі мурашоў,
Будавалі дом шпачыны,
Каб любілі край бацькоў,
Кожны кут сваёй Айчыны!

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-чаму-ў-трывозе-дзед-мароз.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki