творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-табе-жадаю
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Табе жадаю
Яшчэ вясна адпачывае,
пад снегам дрэмле крыгаход.
Святло па хвілях прыбывае –
прыйшоў на працу Новы год.
Адкрыў ён звонкае надвор’е,
прасторы – лыжам і канькам,
усё – на добрае здароўе
дзяўчынкам нашым, хлапчукам.
Расці і радуй, дружа мілы,
бацькоў, настаўнікаў, сяброў.
Жадаю розуму і сілы
табе для будучых гадоў!
Любі аддана, шчодра, шчыра
зямлю, дзе прадзеды жылі.
Будзь чалавекам дружбы, міру
для ўсіх куткоў, краёў зямлі!..
Падобныя старонкі
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-табе-жадаю.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin