Эдзі Агняцвет — Табе жадаю

Яшчэ вясна адпачывае,
пад снегам дрэмле крыгаход.
Святло па хвілях прыбывае –
прыйшоў на працу Новы год.

Адкрыў ён звонкае надвор’е,
прасторы – лыжам і канькам,
усё – на добрае здароўе
дзяўчынкам нашым, хлапчукам.

Расці і радуй, дружа мілы,
бацькоў, настаўнікаў, сяброў.
Жадаю розуму і сілы
табе для будучых гадоў!

Любі аддана, шчодра, шчыра
зямлю, дзе прадзеды жылі.
Будзь чалавекам дружбы, міру
для ўсіх куткоў, краёў зямлі!..

Падобныя старонкі