Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-рабінка

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Рабінка

Яна ў двары ля дрэў дарослых
Расці нядаўна пачала.
Яе здзіўлялі травы ў росах,
Сцяжынка, ластаўка, пчала.

Яе ж, маленькай і пахілай,
Амаль ніхто не прыкмячаў.
А мне была чамусьці мілай –
І паліваў, і даглядаў.

Лісточак востры, як з’явіўся,
Блізнят паклікаў за сабой…
Ля дрэўца мімаходзь спыніўся
Хлапец з мянушкаю Разбой.

Рабінку гнуў ён і калечыў!
Я гэта ўбачыў – сам не свой.
Паспеў ён крыкнуць:
«Ты, малеча!»
Я ж кінуўся ў кулачны бой.

І лупцаваў падлетка злога –
Цяпер ён дасць сабе зарок!
Я ростам меншы, ды нічога!
Ён напалохаўся і ўцёк.

Стаяла мілая рабінка,
Яна была жывой, жывой!
І, як удзячная дзяўчынка,
Мне ўсё ківала галавой.

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рабінка.1755963880.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki