Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-рабіна-над-вірам

Алесь Пісьмянкоў — Рабіна над вірам

Малюнак знаёмы,
Балючы і шчыры:
Рабіна на строме,
Рабіна над вірам.

Застыла ў здранцвенні
Ўдавою пакорнай
У яркім адзенні
Над безданню чорнай.

Адкуль столькі гора
У бабіным леце,
З сівога фальклору
Ці з новых трагедый?

У стылым блакіце
Зноў журыцца вырай…
Спыніце, спыніце
Рабіну над вірам!

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-рабіна-над-вірам.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki