творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-блакітна-шэры-цім
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Блакітна-шэры Цім
Не брэша і не скача
Блакітна-шэры Цім.
Дзяўчынка ледзь не плача –
Адна марока з ім.
Ён – цацка магазінная,
Пакупка імянінная,
Дзяўчынкі несла Ціма
На вуліцу праз двор.
Прабегла такса міма
І пудзель ды баксёр.
Што цацка? Нецікава!
Сваіх хапае спраў.
Адзін дварняга жвавы
Яго пашкадаваў.
Пачаў брахаць, круціцца,
Дае ён Цімку знак,
Загадвае, як быццам:
– Скачы, як я, дзівак!
І адбылося дзіва:
Малы сарваўся з рук,
Шчасліва-палахліва
Ён паглядзеў наўкруг.
Дзяўчынка кліча цацку,
Збянтэжана зусім.
…Вось так ажыў знянацку
Блакітна-шэры Цім.
Падобныя старонкі
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-блакітна-шэры-цім.1755963880.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin