Эдзі Агняцвет — Блакітна-шэры Цім

Не брэша і не скача
Блакітна-шэры Цім.
Дзяўчынка ледзь не плача –
Адна марока з ім.

Ён – цацка магазінная,
Пакупка імянінная,

Дзяўчынкі несла Ціма
На вуліцу праз двор.
Прабегла такса міма
І пудзель ды баксёр.

Што цацка? Нецікава!
Сваіх хапае спраў.
Адзін дварняга жвавы
Яго пашкадаваў.

Пачаў брахаць, круціцца,
Дае ён Цімку знак,
Загадвае, як быццам:
– Скачы, як я, дзівак!

І адбылося дзіва:
Малы сарваўся з рук,
Шчасліва-палахліва
Ён паглядзеў наўкруг.

Дзяўчынка кліча цацку,
Збянтэжана зусім.
…Вось так ажыў знянацку
Блакітна-шэры Цім.

Падобныя старонкі