творы:цішка-гартны:цішка-гартны-зімовы-вечар
Гэта старая версія дакумента!
Цішка Гартны — Зімовы вечар
Свеціць месяц серабраны,
Зоркі рэзва зіхацяць;
Дрэвы інеем убраны,
Зачарованы стаяць.
Па шырокаму абшару,
Неагляднаму кругом,
Плывуць цені лёгкай хмары
То паціху, то бягом.
Ўжо гуляе разам з імі
Вёрткі дзед – стары мароз
І ліе вакол вачыма
Міліёны іскраў-слёз.
Падобныя старонкі
- аер
- прывакзальная-плошча
творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар.1755963879.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin