Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна Мінула ў вечнасць назаўсёды. Памножыла тугу й нягоды, Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна… Душы ж як бы чагосьці шкода, А думка за адной адна: Ў тваім жыцці яшчэ вясна Мінула ў вечнасць назаўсёды. 1921